Улады Украіны арыштавалі або канфіскавалі расійскія і беларускія актывы на суму амаль $2 млрд. Пра гэта паведаміў міністр Кабінета міністраў Украіны Алег Нямчынаў. Паводле ягоных слоў, арыштаваныя актывы ідуць на фінансаванне вайсковых выдаткаў, піша Kommersant.

«Уключаючы тыя актывы, якія знаходзяцца ва ўпраўленні Нацыянальнага агенцтва Украіны па пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, гэта больш за 70 млрд грыўняў ($1,915 млрд)»,— паведаміў Алег Нямчынаў у эфіры ўкраінскага тэлеканала «Рада».

Як распавёў міністр, частку канфіскаваных актываў перадаюць украінскай арміі і сілавым структурам, астатнія — Фонду дзяржмаёмасці. Біяпаліва і аміяк прадаюць з аўкцыёну, а атрыманыя сродкі затым укладваюць у аблігацыі — за кошт іх фінансуюцца ваенныя выдаткі.

У прыватнасці, ва Украіне арыштаваныя або канфіскаваныя Дэмурынскі горна-абагачальны камбінат (паводле звестак украінскіх улад, яго бенефіцыярны ўладальнік — расійскі бізнэсовец Міхаіл Шаўкоў), актывы расійскага бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі, а таксама трох расійскіх банкаў. Агулам арыштавана больш за 3,5 тыс. аб'ектаў жылой нерухомай маёмасці, амаль 4 тыс. аб'ектаў нежылой нерухомай маёмасці.

Па словах Алега Нямчынава, працэс канфіскацыі маёмасці ідзе досыць павольна. Гэта абумоўлена тым, што ўкраінскія ўлады хочуць выканаць усе юрыдычныя працэдуры, бо пасля заканчэння ваенных дзеянняў уладальнікі актываў могуць звярнуцца ў суд.

Чытайце таксама:

Літва замарозіла больш за 23 млн еўра беларускіх актываў і змагаецца са схемамі абыходу санкцый

Украіна нацыяналізавала мільярдныя актывы расійскіх алігархаў

Італія замарозіла актывы расійскіх алігархаў на два мільярды еўра

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1