Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Незадоўга да Галгофы Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пятром, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, адзенне сталася белым, як святло».

Апосталы пабачылі, як прарокі Ілья і Майсей гавораць са Збаўцам. «І вось светлая хмара пакрыла іх, і з хмары быў чутны голас, які казаў: «Гэта Сын Мой любы, якога Я ўспадабаў: Яго слухайце!», — гаворыцца ў Евангеллі.

***

Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас, кажа народная мудрасць.

Што праўда, сёння будзе надзвычай цёпла, у Мінску да +30.

Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Якi другi Спас, такi i студзень.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1