У Расіі цэнтр «Авангард» адкрывалі міністр абароны Сяргей Шайгу, губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў і мэр Масквы Сяргей Сабянін

У Расіі цэнтр «Авангард» адкрывалі міністр абароны Сяргей Шайгу, губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў і мэр Масквы Сяргей Сабянін

Аналаг расійскага вучэбна-метадычнага цэнтра вайскова-патрыятычнага выхавання «Авангард» плануецца адкрыць у Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС распавяла дырэктар арганізацыі Дар'я Барысава на палях форуму «Армія-2023».

«Нашы калегі з Беларусі хочуць адкрыць у сябе аналаг «Авангарда». Стэнд «Авангарда» наведваў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Ён ужо быў у нашым цэнтры некалькі гадоў таму, аглядаў тэрыторыю. Мы дамовіліся аб тым, што ў найбліжэйшы час прапрацуем магчымасць падпісання міжнароднага мемарандума аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне паміж нашымі краінамі і паўдзельнічаем у стварэнні «Авангарда» на тэрыторыі Беларусі», — сказала Барысава.

Паводле яе, беларускі аналаг можа адкрыцца пад іншай назвай. «Але сутнасці гэта не памяняе», — падкрэсліла Барысава.

Цэнтр «Авангард» у Расіі быў пабудаваны ў 2019-2020 гадах за 372 дні.

Цэнтр разлічаны на адначасовае навучанне і кругласутачнае пражыванне 900 школьнікаў і 1800 студэнтаў выпускных курсаў каледжаў з Масквы і Маскоўскай вобласці. Вайсковыя зборы для кожнай катэгорыі навучэнцаў доўжацца пяць дзён, на працягу якіх старшакласнікі і студэнты агульнаадукацыйных арганізацый вывучаюць шэсць ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў пад кіраўніцтвам 110 прафесійных інструктараў, педагогаў і важатых. За год цэнтр прымае звыш 80 тысяч курсантаў.

Мэта «Авангарда» ў Расіі — адукацыя і выхаванне падрастаючага пакалення ў духу любові да Радзімы і папулярызацыя сярод моладзі вайсковай і дзяржаўнай службы.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7