Police Handout

Police Handout

Брытанскі суд прысяжных прызнаў медсястру Люсі Летбі вінаватай у забойстве сямі немаўлят, піша Бі-бі-сі.

Яна забівала нованароджаных, уводзячы ім паветра шпрыцом, з чэрвеня 2015 па чэрвень 2016 года, калі працавала ў бальніцы графіні Чэстэрскай (асноўная бальніца Нацыянальнай службы аховы здароўя ў графстве Чэстэр).

Летбі таксама была прызнаная вінаватай у спробе забойства яшчэ шасці немаўлят у неанатальным аддзяленні бальніцы з выкарыстаннем такіх метадаў, як наўмыснае ўвядзенне ім паветра, перакормліванне і атручванне інсулінам.

Прысяжныя не змаглі вынесці вердыкту ў дачыненні да яшчэ шасці абвінавачанняў, якія адносяцца да спроб забойства немаўлят. Пракуроры папрасілі 28 дзён, каб вырашыць, ці будуць яны дамагацца паўторнага судовага разбору па гэтых пунктах.

Манчэстэрскі суд павінен вынесці прысуд Летбі 21 жніўня.

Вядучы кансультант неанатальнага аддзялення, дзе працавала Люсі Летбі, распавёў Бі-бі-сі, што кіраўніцтва бальніцы своечасова не расследавала абвінавачванні ў адрас медсястры і спрабавала прымусіць дактароў маўчаць.

Чытайце таксама:

Фатальны абед. Загадкавая смерць сям'і ўскалыхнула цэлую краіну

У Карэліі зарэзалі шэсць чалавек, а пасля целы спалілі

З кіпрскай турмы вызвалілі брытанца, які забіў смяротна хворую жонку

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
13