«Новыя тэхнічныя сродкі патрулявання вуліц будуць выкарыстоўвацца, зыходзячы з аналізу найбольш небяспечных участкаў дарог, у месцах, дзе зафіксавана больш за ўсё ДТЗ з траўмамі пасажыраў і кіроўцаў, у гадзіны пік пры напружанай сітуацыі на дарогах горада», — гаворыць часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Руслан Караеў.

Цяпер ва ўпраўленні ёсць два разведвальныя робаты, якія здольныя падымацца на вышыню да 6 км.

«Наяўнасць такога сучаснага тэхнічнага сродку дысцыплінуе кіроўцаў, і ў выпадку ДТЗ здымка з яго з'яўляецца бясспрэчным доказам», — кажа Караеў.

Паводле яго, падчас кантролю на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Петруся Броўкі дрон перадаў сігналы аб рэзкіх манеўрах некалькіх кіроўцаў. У выніку пры праверцы аказалася, што двое аўтааматараў — мужчына і жанчына — знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап'янення.

«Новыя тэхнічныя сродкі дапамогуць сачыць за парадкам на дарогах і задзейнічаць меншую колькасць супрацоўнікаў ДПС», — падкрэсліў Руслан Караеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0