Сёння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Факт затрыманняў пацвердзілі і крыніцы «Нашай Нівы». Наколькі вядома, затрыманых пазней адпусцілі.

14 жніўня на пасаду дырэктара архіва прызначылі Міхаіла Глушакова, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартаментаў Міністэрства юстыцыі. Раней працяглы час служыў у КДБ.

Гэта не першая хваля рэпрэсій у НГАБ.

У перыяд, калі дырэктарам архіва (май 2022-га — студзень 2023-га) быў генерал-маёр Алег Воінаў, які цяпер займае пасаду дырэктара Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі, з палітычных матываў з НГАБ звольнілі больш за 15 чалавек.

Чытайце таксама:

У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?