Фота: ДАІ

Фота: ДАІ

Першае ДТЗ адбылося каля 06:50 на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна. 24-гадовы кіроўца каршэрынгавага «Фальксвагена», выехаўшы на чырвоны сігнал, сутыкнуўся з 32-гадовым матацыклістам.

***

Фота: ДАІ Мінска

Фота: ДАІ Мінска

У 07:00 23-гадовы матацыкліст на Yamaha рухаўся па з'ездзе з вуліцы Сяліцкага ў напрамку Партызанскага праспекта, ён не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў агароджу.

***

Фота: ДАІ Мінска

Фота: ДАІ Мінска

Трэцяе ДТЗ. Каля 07:40 60-гадовая кіроўца аўтамабіля Suzuki пры выездзе з дваровай тэрыторыі паблізу дома №71 па вуліцы Пляханава пры павароце налева не прапусціла матацыкл Suzuki і сутыкнулася з ім. 23-гадовы матацыкліст дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

***

І апошняе пакуль ДТЗ. Каля 07:50 паблізу дома №31 па вуліцы Ваўпшасава 47-гадовая жанчына на «Ладзе» пры выездзе з двара пры павароце налева не прапусціла матацыкл «Мінск».

35-гадовы матацыкліст з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

ДТЗ пад Рэчыцай — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі

У Віцебску сышоў з рэек трамвай

Страшнае ДТЗ у Ганцавіцкім раёне: 18-гадовы пасажыр загінуў, трое аднагодкаў шпіталізаваныя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4