Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Пад Брэстам ідзе падрыхтоўка падраздзялення 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Гвардзейцы вывучаюць мінна-выбуховыя загароды, тактычную медыцыну, аказанне першай дапамогі і самадапамогі пры розных агнястрэльных раненнях.

Таксама пры падрыхтоўцы байцы актыўна выкарыстоўваюць досвед «СВА». Як адзначаюць спецыялісты, сёння гэта неад'емная частка навучання для паспяховага функцыянавання Узброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.

Досвед «СВА» (эўфемізмам «спецыяльная ваенная аперацыя» расійскія і лукашэнкаўскія прапагандысты называюць захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны) перадавалі брэсцкім дэсантнікам нядаўнія непасрэдныя яе ўдзельнікі.

«Для таго, каб быць у курсе сучасных вайсковых трэндаў, брэсцкія дэсантнікі праводзілі трэніроўкі і з інструктарамі прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». На брэсцкім палігоне сумесна адпрацоўвалі самыя актуальныя і патрэбныя элементы баявых дзеянняў», — адзначылі ў Мінабароны.

Чытайце таксама:

Пасол у Індыі пра ПВК «Вагнер»: Калі яны зробяць нешта не так, супраць іх будуць ужытыя іншыя захады

Інфармацыя пра вагнераўцаў на беларуска-літоўскай мяжы можа быць укідам — «Беларускі Гаюн»

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?