«Электронныя сігналы, якія паступаюць у цэнтр назірання, дазваляюць аператарам хутка накіроўваць памежныя нарады ў месцы спроб незаконнага перасячэння мяжы і эфектыўна затрымліваць людзей. Пашкоджанні бар'ера пастаянна папраўляюцца», — такім каментаром суправаджаецца запіс.

За мінулыя суткі ў Польшчу з боку Беларусі спрабавалі трапіць 106 чалавек, у тым ліку грамадзяне Конга і Эрытрэі. На ўчастку Дубічы Царкоўныя група з 40 іншаземцаў спрабавала прабіцца праз мяжу. Паведамлялася, што ў аднаго з іх быў нож, мігранты кідалі камяні. На месца здарэння быў накіраваны аўтамабіль «Тайфун» з вадамётамі.

Чытайце таксама:

Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі

Польскія памежнікі заявілі пра шматлікія напады на іх з Беларусі

Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?