Дзмітрый — актывіст анархічнага руху, ён быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Пазней яго асудзілі да 18-ці гадоў калоніі.

У мінулым лістападзе супраць яго распачалі новую справу за падзеі дзесяцігадовай даўніны і асудзілі да 5-ці гадоў зняволення — канчаткова палітвязню прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27 чэрвеня ў Віцебску адбыўся суд па змене Дзмітрыю рэжыму ўтрымання. Суддзя Наталля Траццякова перавяла палітвязня на турэмны рэжым за парушэнне правілаў распарадку. Дубоўскага ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4, паведамляе «Вясна».

Падтрымайце Дзмітрыя: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.

Чытайце таксама:

«Сяджу па вар'яцкім прысудзе, і ўлады гэта ведаюць». Анархіст Францкевіч чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Палітзняволенаму анархісту дадалі да 20 гадоў яшчэ 11 месяцаў

Ігар Аліневіч месяц таму абвясціў галадоўку. Што з палітвязнем цяпер, сваякі не ведаюць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?