12 жніўня 2020 года, у сераду, у розных частках Мінска з'явіліся жанчыны ў белым з кветкамі ў руках. Гэта быў жаночы пратэст супраць гвалту, які на той час чацвёрты дзень працягваўся на вуліцах горада і ў турме на Акрэсціна.

З таго часу жаночыя акцыі сталі рэгулярнымі, яны праводзіліся ў суботы. У панядзелкі на мінскія вуліцы выходзілі пенсіянеры. Паралельна ў Мінску адбылося 11 масавых, шматтысячных нядзельных шэсцяў.

З нагоды трэцяй гадавіны першага выхаду жанчын на вуліцы сталіцы тэлеканал «Белсат» ладзіць спецыяльны марафон. У паведамленні арганізатараў гаворыцца:

«12 жніўня, у трэцюю гадавіну жаночых маршаў, мы ў межах праграмы «Трэба пагаварыць» пры падтрыманні канала «Белсат» правядзём вялікі дыскусійны стрым. Адзначым Дзень салідарнасці з жаночымі пратэстамі супраць гвалту ў Беларусі.

Мы будзем гаварыць пра тое, што адчуваем на трэці год пасля Рэвалюцыі. Пра наш гнеў, нянавісць і расчараванне. І таксама пра нашу надзею і нашу рашучасць. Тры гады таму мы выйшлі супраць дубінак з кветкамі і заклікам да міру. Якім будзе наш наступны выхад? Разам успомнім пацярпелых за сваю пазіцыю і паспрабуем адрэфлексаваць нарэшце гэтае пытанне: кветкі ці кулі?»

Стрым пройдзе 12.08 на YouTube-канале «Белсат LIFE». Пачатак а 14-й паводле мінскага часу.

Удзел у дыскусіі возьмуць вядомыя беларускі: Аліна Коўшык, Яўгенія Доўгая, Наталля Хершэ, Юліяна Шэметавец, Наста Базар, Вольга Шпарага, Вольга Ланеўская, Марыя Касінерава, Наста Роўда, Наталля Задзяркоўская. Спіс удзельніц не канчатковы, ён можа дапаўняцца.

Чытайце таксама:

«Часам страшылкі пра беларусаў перасягаюць рамкі». Галоўрэд рускамоўнага Delfi — пра спрэчны фільм Мікалая Мамінава і логіку літоўскіх палітыкаў

Якім быў апошні дзень перад выбарамі? Вядомыя беларусы згадваюць 8 жніўня 

«Ніхто не перашкаджаў пратэсту быць нямірным. Хто хацеў, у таго быў нямірным» — БЧБ-нявеста

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?