Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«Я оптам прадавала, два вядры, каб не стаяць і паспець на дызель. Дык скінула цану і аддала па 4 рублі за літр. Дзень працы — і 96 рублёў у кішэні», — расказала жыхарка Ганцавічаў, пенсіянерка Вольга Пятроўна.

Яна сказала, што разам з ёй гандлявала жанчына з Лунінецкага раёна, якая падзялілася інфармацыяй, што ў іх ужо некаторыя нарыхтоўшчыкі пачалі прымаць брусніцы коштам па 2,5 рубля за кілаграм.

Пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю не атрымалася. У ягадных вайбер-чатах ёсць аб'явы толькі пра закупку малінаў, дурніцаў, ажынаў, трускалак.

Зрэшты, магчыма, што масава нарыхтоўшчыкі не прымаюць брусніц праз тое, што афіцыйны сезон іх нарыхтоўкі пачнецца крыху пазней. Так, з афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале рашэння Брэсцкага аблвыканкама вынікае, што збіраць брусніцы ў 2023 годзе ў паўднёва-заходнім рэгіёне можна будзе толькі з 12 жніўня.

Аднак дасведчаныя ягаднікі сцвярджаюць, што ў асноўным брусніцы ўжо саспелі і гатовыя да ўжывання.

«Спякота якая стаяла! Вось таму ягада ў лесе ўжо спелая, чырвоная. Хто ж яе няспелую браць будзе? Такую не прадасі, толькі дарма ягаду папсуеш. І праца свая марная», — сказала пенсіянерка з Ганцавічаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі баравікі збіраюць тысячамі. А пачым прадаюць грыбы?

Чырвоныя парэчкі — 50 капеек, агуркі — рубель. Пачым у людзей купляюць гародніну, ягады, лісічкі

Чарніц мала-мала

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?