Варшава. Фота: «Наша Ніва»

 Варшава. Фота: «Наша Ніва»

Паводле гэтых паказчыкаў найлепшым ваяводскім цэнтрам для жыцця прызнана Познань (28 балаў — чым ніжэйшая ацэнка, тым лепшая сітуацыя). На другім месцы — Катавіцы (39 балаў), на трэцім — Аполе (42 балы).

Самыя нізкія вынікі ў Беластока (74 балы), Кельцаў (64 балы) і Варшавы (60 балаў).

Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя, паводле рэйтынгу, у Познані, Катавіцах і Варшаве. А самыя высокія — у Беластоку, Кельцах і Любліне.

Па сярэдніх заробках лідзіруюць Кракаў, Гданьск і Варшава, а ў аўтсайдарах — Беласток, Кельцы і Гожаў Велькапольскі.

У Катавіцах, Гожаве Велькапольскім і Быдгашчы самае даступнае жыллё, самая складаная сітуацыя — у Варшаве, Беластоку і Гданьску.

Патрапіць на прыём доктара па NFZ (за кошт Нацыянальнага фонду здароўя) прасцей за ўсё ў Лодзі, Любліне і Кельцах, а складаней — у Шчэціне, Беластоку і Гожаве Велькапольскім.

Самы нізкі ўзровень злачыннасці ў Жэшаве, Ольштыне і Любліне, а самы высокі — у Катавіцах, Кракаве і Лодзі.

Самае чыстае паветра — у Аполе, Гожаве Велькапольскім і Познані, а найгоршыя паказчыкі — у Варшавы, Жэшава і Кракава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?