Кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Прагноз надвор'я на сераду
Умовы надвор'я 9 жніўня будзе вызначаць уплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы.
Месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы пройдуць ужо па заходняй палове краіны. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.
Ноччу +8..+14°С, максімальная тэмпература днём +18..+24°С. У Мінску +19..+21°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ