Фота: «Наша Ніва»
У ноч на 8 жніўня і раніцай па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і ліўні. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы.
Ноччу +9..+15°С, максімальная тэмпература днём складзе ад +16°С па паўночным захадзе да +23°С па паўднёвым усходзе. У Мінску атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
9 жніўня, у трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў, уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Ноччу +6..+13°С, максімальная тэмпература днём +17..+24°С. У Мінску да +20°С.
10 жніўня днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +7..+13°С, максімальная тэмпература днём +18..+25°С. У Мінску +20°С.
Такое ж надвор'е захаваецца, паводле папярэдніх прагнозаў, да канца тыдня.





