Фота: «Наша Ніва»
Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 5—7 жніўня. У краіну пачнуць паступаць амаль трапічныя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы.
У ноч на суботу па поўдні, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, днём месцамі моцныя дажджы. Ноччу +13..+19°С, максімальная тэмпература днём складзе ад +24°С па паўночным захадзе да +36°С у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі.
У Мінску чакаецца +30°С.
6 жніўня, у нядзелю, на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў вельмі цёплай паветранай масы трапічнага паходжання. У заходніх, а ўначы і ў паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
Ноччу +18..+23°C, максімальная тэмпература днём +29..+34°С, месцамі, а па Гомельскай вобласці на большай частцы тэрыторыі паветра прагрэецца да +35..+37°С.
У Мінску да +32°С.
У панядзелак умовы надвор'я пагоршаць актыўныя і кантрасныя атмасферныя франты ад цыклона, які змяшчаецца з венгерскай нізіны на тэрыторыю Польшчы.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, чакаюцца навальніцы, магчымы град.
Ноччу +19..+26°С, па паўднёвым захадзе +12..+18°C; максімальная тэмпература днём будзе ад +18°C па захадзе да +33°C па паўночным усходзе краіны.
У Мінску чакаецца +20°С.
Чытайце таксама:





