Рада таксама ўводзіць дадатковую забарону на экспарт агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама тавараў і тэхналогій, прыдатных для выкарыстання ў авіяцыі і касмічнай галіне.

Новыя абмежавальныя меры ўводзяцца ў паскораным парадку і закліканы забяспечыць немагчымасць абыходу праз Беларусь уведзеных у дачыненні да Расіі санкцый.

«Змены таксама прыводзяць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасць з санкцыйным рэжымам у дачыненні да Расіі», — удакладнілі ў Еўракамісіі.

Па словах намесніка кіраўніка Аб'яднага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, гэты пакет санкцый пачаў актыўна рыхтавацца ЕС больш за паўгода таму.

«У новым пакеце не прадугледжваецца ніякіх выключэнняў для беларускага калію. Такі вынік шмат у чым з'яўляецца вынікам нашай карпатлівай працы як з наднацыянальнымі органамі ЕС, так і дзяржавамі-членамі саюза».

Ён дадае, што ў хуткім часе таксама чакаецца прыняцце санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і з боку ЗША.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1