Паводле яе слоў, сёння ў Беларусі працуе 760 нарыхтоўчых пунктаў, таксама налічваецца каля тысячы нарыхтоўшчыкаў, якія скупляюць у грамадзян дары лесу і поля.

У першым паўгоддзі ў жыхароў краіны было закуплена прадукцыі і сыравіны на 155 мільёнаў рублёў.

Усяго ж за шэсць месяцаў года прадпрыемствы спажыўкааперацыі нарыхтавалі 2,6 тысячы тон бульбы, з іх 1,7 тысячы тон — у насельніцтва; 11,5 тысячы тон гародніны (8,7 тысячы — у насельніцтва); 3,7 тысячы тон пладоў і ягад. Акрамя таго, сёння ў беларусаў пачалі купляць яшчэ і грэцкія арэхі, якія раней пастаўляліся з Малдовы.

Чарніц сёлета атрымалася набыць усяго 177 тон.

Аксана Скіндэр прывяла закупачныя цэны на прадукцыю:

  • бульба — 0,7—1,1 рубля за кг;
  • агуркі — 1—1,3 рубля за кг;
  • памідоры — 1,4—2 рублі за кг;
  • чорныя парэчкі (перапрацоўка) — 0,8—0,9 рубля за кг;
  • чорныя парэчкі (гандаль) — 1,5—2,5 рубля за кг;
  • чырвоныя парэчкі (перапрацоўка) — 0,5—0,6 рубля за кг;
  • чырвоныя парэчкі (гандаль) — 1—1,5 рубля за кг;
  • чарніцы — 1,5—4 рублі за кг;
  • лісічкі — 3—5 рублёў за кг.

Чытайце таксама:

Чарніц мала-мала

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3