Фота: «Наша Ніва»
Белгідрамет паведамляе, што ў сераду ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы.
Днём пры навальніцах у асобных раёнах — моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.
Ноччу чакаецца +12..+18°С, максімальная днём +21..+26°С, па ўсходзе месцамі паветра прагрэецца да +29°С.
У Мінску ўначы +15..+17°С, удзень +21..+23°С, навальніца.





