Фота: Photo by Quality Sport Images / Getty Images

Фота: Photo by Quality Sport Images / Getty Images

Заўзятарам «Валенсіі» прыйдзецца адмовіцца ад семак на час матчаў на «Местальі». Клуб заклікае фанатаў не есці семак сланечніку, бо гэта вядзе да антысанітарных умоў, піша Sports.ru.

Рэшткі папулярнага перакусу прыцягваюць пацукоў, што стварае асаблівыя нязручнасці.

Да таго ж «Валенсія» атрымлівае скаргі ад гараджан, што пражываюць недалёка ад стадыёна, якім не падабаецца шум ад тэхнікі для прыбірання трыбун.

На «Местальі» продаж семак будзе забаронены, а заўзятараў будуць прасіць браць з сабой пакет для шалупіння, калі яны ўсё ж вырашаць пранесці іх на гульню.

Чытайце таксама:

Футбалістка згуляла на чэмпіянаце свету ў хіджабе ўпершыню ў гісторыі

Нямецкі футбольны клуб устанавіў унікальны рэкорд: на полі было адразу трое братоў

Крышціяну Раналду пабіў чарговы рэкорд. Гэтым разам па галах галавой

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0