Месяц над Беларуссю і Літвой. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

Месяц над Беларуссю і Літвой. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

З'ява суперпоўні назіраецца, калі поўны Месяц знаходзіцца ў найбліжэйшым пункце да Зямлі, праз што ён здаецца на 14% большым і на 30% ярчэйшым, піша Sky News.

Людзі змогуць убачыць першую з іх увечары ў аўторак, 1 жніўня, калі поўны Месяц узыдзе на паўднёвым усходзе ўсяго за 357 530 км ад нас.

Ён будзе яшчэ бліжэй да нас у ноч на сераду, 30 жніўня, — на адлегласці 357 344 км. Так як гэта другая поўня ў тым жа месяцы, яна вядомая як блакітны Месяц.

«Цёплыя летнія ночы — ідэальны час, каб назіраць узыход поўнага Месяца на ўсходзе неба на працягу некалькіх хвілін пасля захаду сонца, і гэта адбываецца двойчы ў жніўні», — сказаў астрафізік НАСА ў адстаўцы Фрэд Эспенак.

Людзі, якія выкарыстоўваюць біноклі або тэлескопы, могуць нават убачыць такія аб'екты, як месяцовыя цёмныя раўніны, утвораныя патокамі старажытнай вулканічнай лавы, і прамяні, што выходзяць з месяцовых кратараў, але толькі пры ўмове, што неба чыстае.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0