Выява: Meta

Выява: Meta

Зараз лёгка паказаць сваім сябрам у WhatsApp, што вы робіце, не прыкладаючы намаганняў для стварэння гісторыі. Сэрвіс запускае імгненныя відэапаведамленні, падобныя да Telegram, якія дазваляюць адказваць у чаце пры дапамозе відэа працягласцю да хвіліны. Вам проста трэба націснуць і ўтрымліваць кнопку, каб захапіць відэа; і вы можаце правесці пальцам уверх, каб працягваць запіс без дапамогі рук.

Відэа будзе аўтаматычна прайгравацца без гуку, каб вы нікога не напалохалі, пакуль не будзеце гатовыя ўключыць гук адным націсканнем. Імгненныя паведамленні шыфруюцца скразным шыфраваннем, а функцыя павінна быць даступная ўсім карыстальнікам у «найбліжэйшыя тыдні», як кажуць у кампаніі.

Да новага абнаўлення ва WhatsApp былі даступныя толькі функцыі званкоў, тэкставых і аўдыяпаведамленняў. Цяпер жа кіраўнікі матчынай кампаніі Meta вырашылі нарэшце дадаць відэапаведамленні, бо, мажліва, успомнілі, што на дварэ 2023 год.

Гэта новаўвядзенне, магчыма, не заменіць Telegram для многіх людзей, хоць WhatsApp па-ранейшаму дамінуе ў сферы абмену паведамленнямі, прынамсі, у заходніх краінах (па стане на снежань 2022 года Telegram — шосты па папулярнасці глабальны месенджар для абмену паведамленнямі, які ішоў адразу пасля Snapchat).

Таму, напэўна, нядзіўна, што ў Цукербергавай Meta ёсць стымул да дзеянняў. У той час як WhatsApp мае больш за два мільярды актыўных карыстальнікаў па стане на мінулы год, Telegram хутка пашыраецца і мае прыкладна 700 мільёнаў актыўных карыстальнікаў кожны месяц, як паведамляе Engaget. Snapchat таксама працягвае расці, нягледзячы на ​​жорсткую канкурэнцыю з боку іншых сацыяльных платформаў. IOS 17 ад Apple таксама прэзентуе сваю галасавую і відэапошту FaceTime video voicemail для карыстальнікаў iPhone. Таму, хоць дадаванне функцыі імгненных відэапаведамленняў можа і не пераканаць карыстальнікаў зарэгістравацца, гэта ўсё ж можа ўтрымаць карыстальнікаў WhatsApp ад дрэйфу да канкурэнтаў.

Чытайце таксама:

WhatsApp увёў метад перадачы даных на аснове QR-кода

Meta запускае новы сэрвіс Threads — непасрэднага канкурэнта Twitter. Запуск ужо заўтра

Маск і Цукерберг узначалілі спіс самых багатых людзей свету

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0