У Беларускім дзяржаўным універсітэце кошт навучання студэнтаў-першакурснікаў у 2023/2024 навучальным годзе вагаецца ад 3,5 тыс. да 5,6 тыс. рублёў.

Найбольш высокі кошт навучання на юрыдычным факультэце, дзе на спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Эканамічнае права» за год студэнты заплацяць 5,567 тыс. руб. Столькі ж каштуе і «Міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін. 

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) кошт навучання першакурснікаў на дзённым аддзяленні на спецыяльнасцях факультэта камп'ютарных сістэм і сетак складзе 4,590 тыс. руб. Столькі ж трэба будзе плаціць першакурснікам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання і інжынерна-эканамічнага факультэта. 

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) кошт навучання не разрозніваецца па спецыяльнасцях: усе першакурснікі дзённага аддзялення павінны будуць заплаціць 3,403 тыс. руб.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (БДПУ) кошт платнага навучання на першым курсе вар'іруецца ад 3,694 тыс. да 3,990 тыс. руб. Самыя дарагія — спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура».

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) зафіксаваў кошт навучання ў дыяпазоне ад 4 тыс. да 5,2 тыс. руб. Самая дарагая спецыяльнасць — «Стаматалогія».

Што тычыцца рэгіянальных ВНУ, то, напрыклад, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна самая дарагая спецыяльнасць — «Правазнаўства» на юрыдычным факультэце. За год навучання першакурсніку трэба будзе заплаціць 3,727 тыс. руб. 

Чытайце таксама:

БДТУ і БДПУ недабралі студэнтаў на бюджэтнае навучанне

«Неабходнасці ў іх функцыянаванні няма». У Мінску ліквідуюць два ліцэі

Для абітурыентаў могуць увесці дадатковы вусны іспыт

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5