Эстэтыка і стыль на беларускай эстрадзе — даўняя і вострая праблема. Але калі дзівакаватыя вобразы спявачак «старога эшалона» звязаныя з іх уяўленнем аб густах сваіх слухачоў, то падкрэслена дурнаватыя вобразы іншых звязаныя са спробай прыцягнуць увагу.

Хайп на выглядзе — працоўная стратэгія. Рэч у тым, што наша памяць — складаная сістэма. Штодня яна апрацоўвае тысячы байтаў даных і сартуе тое, што трэба пакінуць, ад таго, пра што можна забыцца. Лягчэй за ўсё ў ёй замацоўваецца інфармацыя, афарбаваная моцнымі эмоцыямі: захапленнем, здзіўленнем, гневам, абурэннем, раздражненнем ці злосцю. Убачыўшы кантэнт, які выклікаў у нас хаця б адно з гэтых пачуццяў, мы наўрад ці хутка яго забудземся, бо механізмы запамінання ў гэтым выпадку будуць працаваць на рэфлекторным узроўні.

Такім чынам, калі мы бачым у медыя ці сацыяльных сетках асобу з прыкметным іміджам, мы міжволі выдзяляем яе з натоўпу і пачынаем за ёй сачыць. Так яркія вобразы дапамагаюць публічным персонам уварвацца ў медыяасяроддзе і замацавацца ў памяці аўдыторыі.

Калі гульня ў хайп вартая свечак

Хайп у пабудове публічнага іміджу выкарыстоўваюць не толькі поп-зоркі i блогеры, але і палітыкі. Напрыклад, мэр Тбілісі Кахабер Каладзэ ад кіроўнай партыі Грузіі набірае дадатковыя балы да рэйтынга дзякуючы свайму нефармальнаму стылю.

Каха Каладзе

Фота: інстаграм палітыка

Ужываючы гэты інструмент, набіраў балы і іншы малады палітык — Габрыэль Борыч, прэзідэнт Чылі ад левых сіл. Ён уступіў у прэзідэнцкую гонку ў 35 гадоў і будаваў перадвыбарную кампанію, падкрэсліваючы сваю маладосць і энергічнасць. Стратэгіі адпавядала яго і смелае, і простае адзенне.

Габриэль Борич

Фота: інстаграм палітыка

У гэтых выпадках хайпавы імідж згуляў на руку героям, бо ён быў пабудаваны не толькі на яркім адзенні. За гэтымі палітыкамі стаяць рэальныя справы і доўгая праца на шляху да палітычных вяршынь. Хайпаваць дзеля хайпу, чакаючы поспехаў і славы, не маючы пры тым рэальнага бэкграўнду, — небяспечна. Вернемся на беларускі эстрадны алімп і разбяромся, чаму ж небяспечна.

Калі дрэнны густ — гэта проста дрэнны густ

Калі няма рэальных дасягненняў, а ўвагі вельмі хочацца, вялікая спакуса пачаць дабівацца яе любой цаной. Аднак, правакуючы аўдыторыю спрэчнымі ўборамі і атрымліваючы ахопы ў сацыяльных сетках праз негатыў, трэба задумвацца пра канчатковы эфект. Вынік такога неабачлівага стаўлення да хайпу добра бачны на прыкладзе сясцёр Груздзевых.

Сестры Груздевы

Фота: фан-старонка Груздзевых у інстаграме / Facebook Груздзевых

За 30 гадоў на сцэне сёстрам так і не ўдалося стаць папулярнымі спявачкамі. Груздзевы запісалі некалькі песень, якімі беларускія радыёстанцыі затыкалі дзіркі ў эфірным часе, знялі некалькі кліпаў і надоўга адышлі ў нябыт. Другое жыццё прыйшло да дуэта ў жніўні 2020 года, калі спявачкі апублікавалі пост у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Іх заўважылі праўладныя СМІ і пачалі запрашаць на шматлікія інтэрв'ю і ток-шоу. Але зорная гадзіна працягвалася нядоўга: няўменне трымаць сябе на публіцы і сачыць за мовай сцерла іх і з ангажаваных медыя.

Сестры Груздевы

Фота: СТБ

Вярнуцца ў абойму дамы спрабавалі праз дзіўныя парныя ўборы, фатаграфіі якіх яны выкладвалі ў інстаграм. Выкарыстоўвалі таксама i прыкметныя колеры, і дзіўныя міксы: напрыклад, дапаўнялі камплекты неактуальнымі красоўкамі на платформе. Але гульня з нестандартнымі вобразамі не прыносіла плёну.

сестры Груздевы Сестры Груздзевы

Фота: інстаграм Груздзевых

Усплыць у медыяпарадку ім дапамог чарговы скандал. Выступаючы на ​​канцэрце ў дзіцячым лагеры, Груздзевы пажадалі «здохнуць» прэзідэнтам ЗША і Украіны, а таксама выказалі перакананасць, што таго ж чакаюць і ўсе ўкраінскія дзеці.

Сестры Груздевы

Фота: Facebook Груздзевых

Пасаж завірусіўся, і сёстры зноў атрымалі глыток увагі. Зрэшты, на прарасійскім кантэнце яны спрабавалі хайпаваць даўно. Так, на святочным канцэрце, прысвечаным 23 лютага і 105-годдзю Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, яны з'явіліся ва ўборах, якія сімвалізуюць «роднасную» сувязь Беларусі і Расіі.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Тады фота таксама разляцеліся па пабліках — праўладных і недзяржаўных.

Аднак дрэнны густ хоць і забяспечыў сёстрам падвышаную ўвагу, але ў доўгатэрміновай перспектыве не гуляе ім на руку. Падладжвацца пад хайп небяспечна: публіка будзе чакаць ад герояў новых выхадак і ўсё больш незвычайных лукаў. А калі акрамя скандалаў і дрэнна падабранага адзення прапанаваць няма чаго, таму, хто хайпуе, даводзіцца ісці на павадку ў аўдыторыі і ўвесь час павышаць градус дрэннага густу. Як вынік — неўзабаве ў памяці грамадскасці чалавек пачынае ўстойліва асацыявацца выключна з манерай апранацца.

Сестры Груздевы Сестры Груздзевы

Фота: Facebook Груздзевых

Таму адно сапраўднае дасягненне сёстрам Груздзевым усё ж можна залічыць. Калі некалі будзе напісаная энцыклапедыя сучаснай беларускай моды, яны ўвойдуць туды як рэкардсменкі па колькасці спрэчных лукаў.

Чытайце таксама: 

Сціплы фітнэс-бранзалет Церцеля і раскошныя гадзіннікі Баскава. Колькі каштуюць любімыя аксесуары чыноўнікаў

«Шанэль» і Apple Watch за $17 000. Што носяць беларускія чыноўніцы ВІДЭА

Кашулі на гумцы і штаны навыраст. Новы дрэс-код Лукашэнкі можа нас многаму навучыць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?