Суіскальнікам дзеля атрымання ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць у Міністэрства аховы здароўя прадстаўлены падробленыя дакументы з недакладнымі звесткамі аб адказных асобах, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве, як паведамляе Мінздароўя.

«З мэтай увядзення ў зман таксама выкарыстоўваліся дакументы аб памяшканнях і медыцынскіх вырабах, якія не адпавядалі рэчаіснасці, аформленыя на юрыдычную асобу да яе стварэння і рэгістрацыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гэтыя факты разгледжаныя камісіяй Міністэрства аховы здароўя і знайшлі сваё пацвярджэнне.

Таму калегія Мінздароўя прыняла рашэнне спыніць дзеянне ліцэнзіі УП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» на медыцынскую дзейнасць з даты яе выдачы, а таксама ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў з 27 ліпеня.

Мінздароўя паведамляе, што на медыцынскія цэнтры «Новы зрок» прыпадае ўсяго 1,7% наведванняў у структуры афтальмалагічнай дапамогі, якая аказваецца ў краіне.

Кваліфікаваным дактарам-афтальмолагам і іншым супрацоўнікам медыцынскіх цэнтраў «Новы зрок» будзе прапанавана працаўладкаванне ў арганізацыях дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9