Фота: «Наша Ніва»
У чацвер ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі на поўдні — моцныя дажджы.
Днём па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +11..+17°С, максімальная тэмпература днём +16..+22°С, па паўднёвым усходзе +24°С. У Мінску ўсяго +17..+19°С.
У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём навальніцы. Ноччу +8..+15°С, днём + 19..+25°С. У Мінску ўжо да +23.
У суботу месцамі па краіне — невялікія кароткачасовыя дажджы, днём навальніцы. Ноччу ад + 8°C па поўначы да +16°C па паўднёвым захадзе краіны, днём +20..+27°С. У Мінску +23°C.





