Павел Белы побач з Лукашэнкам з лічбай 5 на форме (ён гуляе пад нумарам 55). Фота: БелТА

Павел Белы побач з Лукашэнкам з лічбай 5 на форме (ён гуляе пад нумарам 55). Фота: БелТА

Пра затрыманне ўласніка будаўнічай кампаніі «Тапас» Паўла Белага мы паведамлялі на мінулым тыдні. 

Чытайце таксама: У Мінску затрыманы член хакейнай каманды Лукашэнкі, уласнік «Тапаса» мільянер Павел Белы — крыніцы

Затрыманне было звязана з прэтэнзіяй фінансавых органаў да адной з падкантрольных бізнэсмену фірмаў. 

Як стала вядома пазней, Белы ўжо на волі — у СІЗА ён правёў тры дні, 72-гадзінны тэрмін затрымання следчыя працягваць не сталі. 

Па нашай інфармацыі, крымінальная справа супраць Белага не спынена і прэтэнзіі застаюцца, ён адпушчаны пад абавязацельствы выплаціць налічаны доўг. 

Павел Белы — хакеіст каманды Аляксандра Лукашэнкі, якую яшчэ называюць зборнай «Чорнага шлема». У нейкі час найлепшы бамбардзір і найлепшы галявы асістэнт Лукашэнкі. Доўгі час ён быў у фаворы.

Па капрызе Аляксандра Лукашэнкі, якому падабаецца гуляць у хакей, ён наблізіў да сябе і азалаціў шматлікіх хакеістаў ад Міхаіла Захарава да Дзмітрыя Баскава і Паўла Белага.

Першапачаткова Белы быў ганцом ад асобных бізнэсменаў да Аляксандра Лукашэнкі. Карыстаючыся блізкасцю да цела, ён атрымліваў для іншых прэміяльныя ўчасткі зямлі пад забудовы за долю ў кампаніях, якія рэалізоўвалі праект. У выніку з цягам часу кампанія партнёраў — «Тапас» — стала цалкам ягонай. 

Цяпер Белы — адзін з асноўных забудоўшчыкаў Мінска. Яму належыць шмат нерухомай маёмасці ў розных раёнах сталіцы, пераважна ў цэнтры і вакол Драздоў, дзе месціцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі і катэджавыя кварталы вышэйшага чынавенства. 

У прыватнасці, у ягоным рэстаране «Лебядзіны», пабудаваным на беразе вадасховішча, рэгулярна адбываюцца мерапрыемствы для лукашэнкаўскай эліты, у тым ліку з удзелам самога Лукашэнкі

«Тапас» Паўла Белага будаваў квартал «Алімпік парк» у Драздах, кватэры ў якім па зніжаных цэнах куплялі прадстаўнікі найвышэйшай лукашэнкаўскай наменклатуры. 

Чытайце таксама: Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Гэта ўжо не першае затрыманне Белага. У 2012-м найлепшага бамбардзіра зборнай «Чорнага шлема» ўжо затрымліваў КДБ, але выпускаў пасля распараджэння Лукашэнкі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?