Валерый Цапкала і Аляксандр Лукашэнка ў Парку высокіх тэхналогій у кастрычніку 2005 года. Цапкала ўзначальваў ПВТ ад кастрычніка 2005 года да сакавіка 2017 года. Фота: president.gov.by.

Валерый Цапкала і Аляксандр Лукашэнка ў Парку высокіх тэхналогій у кастрычніку 2005 года. Цапкала ўзначальваў ПВТ ад кастрычніка 2005 года да сакавіка 2017 года. Фота: president.gov.by.

«У сувязі з асуджэннем за ўчыненне цяжкіх і асабліва цяжкіх наўмысных злачынстваў пазбавіць Цапкалу Валерыя Вільямавіча ордэна Пашаны», — гаворыцца ва ўказе.

Валерый Цапкала быў прэтэндэнтам у прэзідэнты на выбарах 2020 года, але не быў зарэгістраваны, нягледзячы на сабраную неабходную колькасць подпісаў. У ліпені 2020 года разам з жонкай Веранікай і дзецьмі пакінуў Беларусь.

У красавіку Мінскі абласны суд завочна прысудзіў Цапкалу да 17 гадоў пазбаўлення волі. Яму інкрымінавалі атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, публічныя заклікі да захопу ўлады, тэракту ды іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. На пачатку мая Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў Цапкалу ў пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Ордэнам Пашаны Цапкала ў ліку іншых асоб быў узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 23 чэрвеня 2014 года «за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?