Здымак ілюстрацыйна. Фота: vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйна. Фота: vecteezy.com

Паводле судмеэкспертызы, хлопчык атрымаў пераломы двух грудных пазванкоў. Але гэтыя пашкоджанні аднеслі да катэгорыі менш цяжкіх і таму крымінальнай справы не заводзілі.

Аднак на рэабілітацыю дзіцяці — абследаванне, амбулаторнае лячэнне, наведванне басейна, заняткі з інструктарам, — давялося патраціць нямала грошай, і жанчына затрабавала ў кавярні добраахвотна кампенсаваць гэтыя грошы. А пасля атрымання адмовы звярнулася ў суд.

Патрабаванні жанчыны былі: 20 тыс. рублёў маральнай шкоды на карысць сына, а таксама 1166 рублёў 81 капейка кампенсацыі выдаткаў, звязаных з лячэннем і рэабілітацыяй, і 2300 рублёў, выдаткаваных на юрыста. 

У судзе прызналі, што хлопчык паслізнуўся на мокрай падлозе праз няякаснае прыбіранне памяшкання падчас моцнага снегападу. Таму вырашылі, што кавярня не гарантавала бяспекі наведвальнікаў, і прадпісалі спагнаць з установы кампенсацыю. Праўда, толькі часткова: кавярня мусіць выплаціць 7 тыс. рублёў маральнай шкоды на карысць дзіцяці і 742 рублі 1 капейку, выдаткаваных на лячэнне, а таксама 1500 за паслугі юрыста.

Чытайце таксама:

У Магілёўскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык

Скончыў жыццё самагубствам намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама — BELPOL

У Мінску маладая жанчына заснула на карнізе 24-павярховага жылога дома

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?