Новапрызнаных палітвязняў завуць Сяргей Кемеж, Кацярына Леў, Дзяніс Салагуб, Алег Кардаш, Дзмітрый Утоўка, Святлана Баканава, Вадзім Каўшоў, Наталля Чавусава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1487 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі памяншаюцца, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

У Мінску судзяць жыхара Чыжоўкі, яму пагражае да 12 гадоў калоніі

З апошняга курса ўніверсітэта адлічылі студэнтку, у дыпломнай рабоце якой былі «экстрэмісцкія» крыніцы

У Мінску затрымалі журналіста Ігара Карнея

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?