«Для фізічных асоб ніякіх зменаў няма», — паведамілі ў кантакт-цэнтры АРІП. Расказваць якія-небудзь іншыя падрабязнасці ў арганізацыі не сталі, у тым ліку адмовіліся патлумачыць, якія змены ўвялі для пастаўшчыкоў паслуг, што працуюць праз АРІП.

Але прынамсі ўскосна новаўвядзенні, якія з'явяцца ў жніўні, усё ж такі могуць закрануць і фізічных асоб. Так, у жніўні ўвядуць змены для пастаўшчыкоў паслуг, якія працуюць праз АРІП. Дадалася новая падстава для выключэння з іх ліку — траплянне вытворцы паслуг у спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. На гэтай жа падставе таксама могуць першапачаткова не ўключыць у лік пастаўшчыкоў паслуг, якія працуюць праз АРІП.

Як вядома, паняцце «тэрарыстычнай дзейнасці» беларускі рэжым трактуе вельмі шырока, у адпаведным спісе, які вядзецца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і рэгулярна дабаўляецца, ужо больш за 1000 чалавек. Пераважна гэта робяць за кошт уключэння ў яго беларускіх палітвязняў, якія да тэрарызму ні ў якай форме ані найменшага дачынення не маюць. 

Праз АРІП працуюць цяпер шматлікія кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Гэта сярод іншага інтэрнэт-крамы, афлайн-гандаль і многія іншыя. 

Чытайце таксама:

Улады адсочваюць тых, хто робіць апастыль на дакументы?

Даляр пасля шасці таргоў зніжэння сёння падаражэў

Гандаль афіцыйна абавязалі мець у продажы асартыментны мінімум тавараў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?