У сяле Суклея ў Прыднястроўі знойдзены мёртвым былы дэпутат парламента непрызнанай рэспублікі і лідар Прыднястроўскай Камуністычнай партыі Алег Харжан. Пра гэта паведамляе МУС Прыднястроўя.

У ведамстве заявілі, што на целе Харжана ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці. Харжана знайшла мёртвым жонка ў адным з пакояў іх дома, побач з адкрытым сейфам. «Сейф пусты», — заявілі ў МУС.

— Гэта адбылося мінулай ноччу, — распавёў «КП» у Малдове лідар «Грамадзянскага кангрэса» Марк Ткачук. — Алега Харжана забілі ў яго кабінеце, зарэзалі… Падазраваных пакуль не затрымалі…

— Алег Харжан жыў практычна адзін, — сказалі «КП» у Малдове ў асяроддзі забітага Харжана. — Часам на выхадныя ў хаце заставаўся яго 14-гадовы сын, на гэтыя выхадныя ён не прыехаў. Алег не адказваў сёння раніцай на званкі, пасля зняволення ў яго праблемы са здароўем. Прыйшлі да яго дадому, а там… Мноства нажавых раненняў…

Як піша «Политика страны», Харжан быў вядомы сваёй падтрымкай Расіі. Неаднаразова сядзеў у турме. Апошні раз выйшаў на волю ў снежні 2022 года.

Падазраваных пакуль не знайшлі. 

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
3