Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

Паводле агенцтва, Эрдаган пацвердзіў спыненне збожжавай угоды, але мае намер абмеркаваць дамову ў ходзе візіту Уладзіміра Пуціна ў Турцыю.

Эрдаган адзначыў, што Турцыя да апошняга моманту рабіла намаганні па выратаванні збожжавай угоды.

Тым часам амбасада РФ у Мінску паведаміла, што перадала Кіеву ноту па збожжавай угодзе: выкананне ініцыятывы павінна быць цалкам спыненае з 18 ліпеня.

Збожжавая ўгода — гэта дамоўленасці паміж Расіяй, Украінай, Турцыяй і ААН аб тым, каб Украіна магла экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю праз Чорнае мора. Расія за ўдзел у пагадненні прасіла зняць санкцыйныя абмежаванні на экспарт і перавозку некаторых сваіх аграрных прадуктаў. Бакі ўгоды неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні дамоўленасцяў.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
23