Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Не ў першы раз паўстае пытанне аб кантролі, пракурорскім наглядзе за сітуацыяй ва Узброеных Сілах. За выкананнем законаў і гэтак далей. На якім узроўні мы сёння знаходзімся? — пацікавіўся Лукашэнка. — Прапаноў маса паступае, у тым ліку і па стварэнні нейкай сістэмы вайсковых пракурораў. Я кажу «нейкай сістэмы», бо гаворка не ідзе пра вяртанне да той савецкай практыкі. Але нейкія элементы павінны быць».

Закранаючы пытанне стварэння сістэмы вайсковых пракурораў, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пунктаў гледжання па гэтым пытанні шмат. Ён пацікавіўся пазіцыяй Андрэя Шведа.

«Я яе ведаю, але чым вы матывуеце гэтую пазіцыю? Тое, што нам трэба ўзмацняць, напэўна, кантроль за выкананнем заканадаўства сярод вайскоўцаў, — гэта факт. Я вам пра гэта ўжо казаў, што пракуратура неяк адхілілася ад сілавога блока ў свой час», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што гутарка не толькі пра войска, бо пагоны носяць і ў многіх іншых сілавых структурах, уключаючы МНС, МУС, Камітэт дзяржбяспекі.

«Усюды вока пракурора павінна быць», — сказаў ён.

Швед распавёў падрабязнасці аб прапанове стварыць Галоўную вайсковую пракуратуру.

Швед нагадаў, што беларуская вайсковая пракуратура была ліквідаваная ў 2014 годзе, і «тады ў свеце была зусім іншая сітуацыя, у тым ліку ў вайсковым плане». 

«Гаворка ідзе не пра аднаўленне ў тым вобразе або абліччы, што было, а пра стварэнне Галоўнай вайсковай пракуратуры ва ўсечаным варыянце, колькасцю ў некалькі разоў меншай, чым Беларуская вайсковая пракуратура. Рашэнне будзе прынята толькі па выніках дадатковай нарады ў кіраўніка дзяржавы», — сказаў Швед.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
32
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19