Шасцёра з тых, хто звярнуўся — «мацёрыя крымінальнікі, якія праходзілі па артыкулах, не звязаных з палітыкай», сцвярджаюць кіберпартызаны з тэлеграм-канала.

З 16 заявак ухвалілі толькі дзве — ад маці Рамана Пратасевіча і Філіпа Давыдава, якога паказалі прапагандысты на БТ.

Большая частка заявак, паводле кіберпартызанаў, «не адпавядае патрабаванням», бо напісаная людзьмі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах, не падалі дастаткова звестак або не напісалі, што раскайваюцца.

«Нам нават не давялося ўзломваць базу «камісіі», каб атрымаць гэтыя звесткі. Рэжым як звычайна не сочыць за ўцечкамі, бо яму напляваць на грамадзян і іх асабістую інфармацыю», — дадалі кіберпартызаны.

У маі генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.

Чытайце таксама:

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Камісія па вяртанні» пайшла па сваяках актывістаў

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
123
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4