Крымскі мост, 17 ліпеня. Фота: «База»

Як пішуць «Украінская праўда» і «РБК-Украіна», мост быў атакаваны з дапамогай надводных дронаў. Паводле слоў крыніц медыя, дабрацца да моста было складана, але нарэшце гэта атрымалася.

Раней спікер ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Суспільнаму» заявіў, што ГУР не каментуе прычын падзей на Крымскім мосце. «Можна толькі працытаваць словы кіраўніка ГУР Кірылы Буданава пра тое, што «Крымскі мост — канструкцыя там лішняя», — дадаў ён.

Ва УСУ ж заявілі, што пашкоджанне Крымскага моста можа быць расійскай правакацыяй, бо сёння сканчаецца дзеянне збожжавай угоды

«Пры тых беспрэцэдэнтных мерах бяспекі, якія выкарыстоўваліся доўгі час расіянамі вакол Крымскага моста, яны, цалкам імаверна, кантралявалі ўсю гэтую сітуацыю і далей адбываецца яна па запраграмаваным імі ж сцэнары», — заявіла кіраўніца прэс-цэнтра СІл абароны поўдня Наталля Гуменюк.

Расійскі бок прычын здарэння афіцыйна не называў. 

Папярэдні выбух на Крымскім мосце адбыўся 8 кастрычніка 2022 года: там быў падарваны грузавік з выбухоўкай. Выбухам быў знішчаны адзін з пралётаў аўтамабільнага моста і пашкоджаны чыгуначны мост. Аўтамабільны рух аднавілі 6 снежня, але цалкам мост запрацаваў толькі ў маі. Адказнасці за яго ўкраінскі бок не браў. Хаця вызваленне Крыма — афіцыйна абвешчаная мэта ўкраінскіх уладаў у гэтай вайне. 

Чытайце таксама:

Выбух на Крымскім мосце. Загінулі два чалавекі. Рух транспарту прыпынены

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0