Скрыншот з відэаўрыўка са смяшарыкамі, згенераванага нейрасеткай

Скрыншот з відэаўрыўка са смяшарыкамі, згенераванага нейрасеткай

Персанажы папулярнага мультфільма разыгрываюць невялікія сцэнкі па тэмах, якія задаюць гледачы. Сустракаюцца такія, як «Крош вырашыў уступіць у ПВК «Вагнер» або той жа Крош «вырашыў захапіць Польшчу».

У першым выпадку трусік Крош кажа пра тое, што ўступіў у групу «Вагнера», паколькі хацеў адчуць сябе героем, у той час як вожык спрабуе даказаць суразмоўцу, што гэта «сур'ёзная вайсковая арганізацыя». У другім выпадку трусік усвядоміў, што ў яго велізарныя амбіцыі і ён хоча кіраваць «не толькі смяшарыкамі, але і ўсёй Польшчай». Вожык парыруе тым, што смяшарыкі — мірныя істоты, якім не патрэбныя «ўлада і захопы», але Крош сцвярджае, што гэта будзе «эпічная прыгода».

Як сцвярджаюць стваральнікі стрыму, яны «невялікая група падлеткаў, якім прыйшла ідэя зрабіць адаптацыю» аналагічнага нейрасеткавага шоу на аснове персанажаў «Губкі Боба», якое транслюецца на платформе Discord. Стрым «Нейрашарыкаў», у якім згадваўся ПВК «Вагнер», быў вельмі хутка заблакаваны на ютубе.

Адным з першых падобных нейрашоу была трансляцыя на Twitch, у якой персанажы сіткама «Сайнфелд» разыгрывалі згенераваныя з дапамогай штучнага інтэлекту сцэнкі. Яна была спыненая пасля таго, як штучны інтэлект згенераваў неталерантныя жарты для аднаго з віртуальных персанажаў пра ЛГБТК+ супольнасць. 

Чытайце таксама:

Расія другі раз за суткі ўдарыла па Харкаве, ёсць пацярпелыя

У Луганску прагрымелі выбухі. Расіяне заяўляюць пра выкарыстанне касетных боепрыпасаў

Украінскія войскі вызвалілі сяло Старамаёрскае Данецкай вобласці. Вось што гэта значыць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?