Уладзімір Селівёрстаў з губернатарам Тульскай вобласці Аляксеем Дзюміным

Уладзімір Селівёрстаў з губернатарам Тульскай вобласці Аляксеем Дзюміным

Прычынай адхілення, таксама як і ў выпадку нядаўняй гучнай адстаўкі камандуючага 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі генерал-маёра Івана Папова, называецца канфлікт з вышэйшым армейскім кіраўніцтвам. То-бок з начальнікам генштаба Герасімавым і міністрам абароны Шайгу, як піша «Политика страны».

Характэрна, што расійскія паблікі ілюструюць паведамленні аб адхіленні Селівёрстава яго сумесным фота з губернатарам Тульскай вобласці Аляксеем Дзюміным. Само па сабе гэта фота не дзіўнае, бо штаб 106-й дывізіі знаходзіцца ў Туле, а само падраздзяленне часта называюць «Тульскай паветрана-дэсантнай дывізіяй».

Аднак у кантэксце падзей, якія адбываюцца ў РФ, яно досыць паказальнае.

Бо Дзюміна яшчэ да бунту называлі куратарам ПВК «Вагнер» і Прыгожына. Па распаўсюджанай версіі, мэтай наездаў Прыгожына на Шайгу і Герасімава была іх адстаўка і замена на Дзюміна і Суравікіна адпаведна. Нават пасля правалу бунту «прыгожынская» сетка тэлеграм-каналаў працягвала пісаць, пра тое, што Дзюміна нібыта прызначаць на пасаду міністра абароны, а Суравікіна — на пасаду начальніка генштаба.

Аднак пакуль падзеі разгортваюцца роўна ў адваротным кірунку. Суравікін знік з сувязі, а военачальнікаў, блізкіх да яго і да Дзюміна (аднаго з самых набліжаных да Пуціна людзей), адхіляюць з пасад.

Між тым у сеціве з’явіўся зварот падначаленых у абарону камандуючага ПДВ генерала Міхаіла Цяплінскага, якога нібыта таксама хочуць адправіць у адстаўку. Гэтую інфармацыю таксама афіцыйна не пацвердзілі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?