Фота: Blizko.by

Фота: Blizko.by

У сетку трапілі персанальныя даныя кліентаў салонаў лічбавай тэхнікі «Алло» (ТАА «Паціа плюс»).

Парушэнне сістэмы абароны, што пацягнула ўцечку даных, звязваюць са стварэннем файла праз адмінпанэль сайта і з несанкцыянаваным доступам да базы даных.

«Пацярпелі» персанальныя даныя 16 тысяч чалавек (прозвішча, імя, нумары тэлефонаў, e-mail).

Па гэтым факце цэнтрам праводзіцца праверка.

Цэнтр абароны персанальных даных рэкамендуе змяніць лагіны і паролі ад акаўнтаў на розных інтэрнэт-рэсурсах, а таксама быць пільнымі пры званках з незнаёмых нумароў і пры паступленні паведамленняў у сацыяльных сетках і месенджарах.

Раней паведамлялася пра ўцечку даных кліентаў «Вострава чысціні», крамы «Буслік» і крамы дзвярэй «Юркас».

Чытайце таксама:

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Назвалі прычыну, па якой адбылася ўцечка звестак адразу ў некалькіх беларускіх кампаній

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2