Дошка ў гонар кіраўніка вайскова-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Русічы» ўверсе. Фота: Аршанскі політэхнічны каледж

Дошка ў гонар кіраўніка вайскова-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Русічы» ўверсе. Фота: Аршанскі політэхнічны каледж

На факт ушанавання памяці жывога чалавека звярнуў увагу адзін з аршанскіх краязнаўцаў. На яго меркаванне, гэта супярэчыць заканадаўству: мемарыяльныя дошкі ў гонар выбітных асоб дазволена ўсталёўваць не менш як праз год пасля смерці чалавека. 

Да ўсяго існуе парадак узгаднення такіх рэчаў, прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2009 г. №1372 (у рэдакцыі пастановы №26 ад 14 студзеня 2022 г.). Паводле гэтага дакумента, усталяванне мемарыяльных дошак трэба ўзгадняць з Акадэміяй навук, Міністэрствам культуры, райвыканкамам і адмысловай радай па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве ў аблсавеце. 

Аршанцам не паведамлялася праз афіцыйныя крыніцы, што райвыканкам прымаў адпаведнае рашэнне.

Краязнаўцы і гарадскія актывісты рыхтуюць звароты ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, Мінкульт і Віцебскі аблсавет і мясцовы выканкам, бо маюць сумневы, ці не было ўсталяванне мемарыяльных дошак мясцовай ініцыятывай, не ўзгодненай належным чынам.

Аршанцы старэйшага пакалення яшчэ памятаюць анекдатычны выпадак, як у савецкія часы гарадскія ўлады склалі спіс ганаровых грамадзян Оршы, уключыўшы туды і сябе. А потым усталявалі мемарыяльныя дошкі на ўласных дамах. Гэтаксама прыжыццёва…

Клуб «Русічы» ствараўся як пошукавы клуб, а потым стаў «вайскова-патрыятычным» і «праваслаўным».

Рыгор Шарай. Фота: «Аршанская газета»

Рыгор Шарай. Фота: «Аршанская газета»

У 1988 годзе нязменны кіраўнік і заснавальнік клуба Рыгор Шарай выступіў з прапановай далучыць моладзь да пошуку загінулых і зніклых без звестак удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі клуба праводзілі архіўныя даследаванні і бралі ўдзел у раскопках на месцах былых баёў, ім удалося выявіць імёны некалькі тысяч савецкіх вайскоўцаў, месцы пахавання якіх лічыліся невядомымі. За выніковую дзейнасць «Русічам» быў нададзены статус клуба ЮНЕСКА.

Аднак пад уплывам дзяржаўнай ідэалогіі да пошукавай працы дадаліся і іншыя кірункі. Тут заняліся вайскова-патрыятычным выхаваннем: моладзь пачалі навучаць абыходжанню са зброяй, шэфства над клубам узялі дзейныя вайсковыя падраздзяленні. Рыгор Шарай наладзіў супрацоўніцтва з шэрагам расійскіх грамадскіх арганізацый і царкоўнымі структурамі. Напрыклад, разам з аршанскім гарадскім духоўным хрысціянскім праваслаўным цэнтрам «Возрождение» клуб «Русічы» займаецца добраўпарадкаваннем і аднаўленнем цэркваў, збірае на гэта ахвяраванні, нязменна бярэ ўдзел у гарадскіх хросных хадах і царкоўных службах.

У 2021 годзе Рыгор Шарай быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Галоўным сваім дасягненнем ён лічыць тое, што выхаванцы клуба становяцца прафесійнымі вайскоўцамі і міліцыянтамі.

Чытайце таксама:

«Патрыятызму шмат не бывае». Школьны ваенрук з шаблямі адкрыў патрыятычны клуб, а яго жонка — «ГітАрмію»

Беларускіх школьнікаў правяраюць на «патрыятызм»

Ябацькі запісваюць тыктокі пад словы Зянона Пазняка. Што?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7