У Маскве з пачатку вайны ва Украіне з'явіліся тысячы ваенна-прапагандысцкіх білбордаў. Фота: Contributor / Getty Images

 У Маскве з пачатку вайны ва Украіне з'явіліся тысячы ваенна-прапагандысцкіх білбордаў. Фота: Contributor / Getty Images

Афіцыйнай адкрытай статыстыкі наконт расіян, якія загінулі ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года, няма. Каб гэта высветліць, журналісты выкарыстоўвалі дзве крыніцы.

Першая — гэта Рэестр спадчынных спраў (РСС), адкрытых грамадзянамі РФ на сваіх памерлых сваякоў (ёсць даныя з яго да канца мая 2023-га).

Другі — атрыманыя па афіцыйным запыце даныя Расстата аб смяротнасці, але толькі за 2022-і.

Праца з кожнай крыніцай запатрабавала двух розных метадаў, але абодва далі вельмі блізкі вынік па 2022 годзе. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, што разлікі па 2023 годзе, зробленыя на падставе РСС, таксама дакладныя.

Каб зразумець, якая доля забітых вайскоўцаў трапляе ў РСС, расследавальнікі выкарыстоўвалі спіс загінулых, знойдзеных у сацсетках і на могілках; яго складаюць «Медиазона» і Руская служба Бі-бі-сі.

У даследаванні журналісты выкарыстоўвалі паняцце «залішняй смяротнасці». Пры гэтым іх цікавіла толькі залішняя мужчынская смяротнасць, якую патрабавалася асаблівым чынам вылучыць з агульных даных. Пры даследаванні РСС таксама трэба было даведацца, колькі смерцяў стаіць за адной спадчыннай справай (гэта значыць сваякі якога працэнта людзей звяртаюцца па атрыманне яго спадчыны) — і журналісты гэта зрабілі. 

Такім чынам, паводле даследавання, 

на 27 мая 2023 года (гэта значыць да пачатку ўкраінскага контрнаступлення) агульная колькасць загінулых з расійскага боку склала 47 тысяч чалавек (калі яшчэ дакладней, з імавернасцю 95% колькасць загінулых знаходзіцца ў межах 40 і 55 тысяч).

У гэтую лічбу не ўваходзяць страты мабілізаваных і добраахвотнікаў з Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны. Між тым вядома, што менавіта часці так званых «ДНР» і «ЛНР» у 2022-м панеслі самыя цяжкія страты.

Такім чынам, расійская армія панесла страты ў тры ці чатыры разы большыя, чым Савецкі Саюз падчас вайны ў Афганістане (1979—1989), і ў дзевяць разоў большыя за страты федэральных войскаў падчас першай чачэнскай кампаніі (1994—1996).

Аб іншых незваротных стратах УС РФ удалося даведацца менш.

З улікам цяжкапараненых вайскоўцаў, звольненых са службы, агульная іх колькасць можа скласці мінімум 125 тысяч чалавек (а магчыма, значна больш).

Больш падрабязна, як лічылі і да якіх высноў прыйшлі журналісты, можна прачытаць тут. 

Чытайце таксама:

За 500 дзён вайны РФ не дасягнула ніводнай пастаўленай мэты ва Украіне — ISW

Чаму контрнаступленне Украіны ідзе так павольна?

Добраахвотнік Шурмей: На маю думку, Ліду трэба будзе вызваляць з літоўскага боку

Клас
54
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
9