Стваральнікам гэтага «віду спорту» сябе называе расіянін Андрэй Трохаў, ён казаў, што пасля шматразовых адмоў Мінспорту РФ усё ж такі дамогся ад ведамства прызнання кідання нажа ў 2019-м, пасля чаго яно стала «паўнавартасным відам з прысваеннямі спартыўных разрадаў», як піша «Трыбуна».

У Беларусі ж энтузіясты кідання нажа знайшліся якраз у Гомелі — і ўстанавілі сувязі з расіянамі. У красавіку 2023-га ў горад прыехаў Трохаў (як кіраўнік і расійскай, і «міжнароднай» федэрацый) і расказваў, што хоча дапамагчы мясцовым «спартсменам», каб стварыць канкурэнцыю прадстаўнікам Расіі, якія абвяшчаліся «чэмпіёнамі свету».

У Гомель жа адправілі і «ЧЕ» — відаць, каб хоць неяк надаць «міжнароднасці». Чэрвеньскі турнір праходзіў у абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы, а ўсе затраты па правядзенні прыйшлося ўзяць на сябе Гомельскаму тлушчаваму заводу.

Па паведамленнях дзяржмедыя, у Гомелі сабралася каля 70 спартсменаў ад 12 да 72 гадоў нібы з пяці краін: Расii, Беларусі, Грэцыі, Венгрыі і Сербіі. Аднак поўныя пратаколы недаступныя, магчыма, тры апошнія краіны былі прадстаўленыя адзінкава або зусім адсутнічалі на турніры. Абсалютна ўсе медалі забралі беларускія і расійскія «спартсмены»: гаспадарам дасталіся дзве залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя, а астатнія 45 узнагарод паехалі ў суседнюю краіну.

Пра ўзровень «ЧЕ» ўсё гаворыць кінутая ў інтэрв'ю фраза расіяніна Уладзіміра Турчына: «Я займаўся гэтым спортам як хобі, пакуль у 2019 годзе не выйграў чэмпіянат свету».

Беларускія «медалісты», думаецца, могуць сказаць прыкладна тое ж. Так, бронзавы прызёр у кіданні з 4 метраў Фаціма Тажыбаева (ураджэнка ўзбекістанскай Ферганы) прыйшла да поспеху ў 45 гадоў.

А на старонцы Уладзіслава Грачова (трэцяе месца ў кіданні з шасці метраў) проста напісана, што зарабляе ён вясельнай фотаздымкай у Гомелі.

Грачоў — крайні злева

Грачоў — крайні злева

А ў катэгорыі 12-13-гадовых ад Беларусі выступалі выхаванцы сілавікоў Лукашэнкі — удзельнікі клуба «Лазурыт» пры гомельскай частцы ўнутраных войскаў МУС. У кіданні нажоў па сваім узросце забралі ў расіян пяць з шасці медалёў.

Чытайце таксама:

Адразу пяць беларусаў былі абраныя на драфце НХЛ — 2023. Гэта рэкорд

Брамнік Уладзімір Жураў у магілёўскім «Дняпры» больш не гуляе. Перад гэтым казалі, што ён запіў

Суд над галоўным трэнерам «ПСЖ» пройдзе 15 снежня. Яму пагражае да трох гадоў турмы

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
13