Паліцэйскія праходзяць міма спаленых аўтамабіляў падчас сутыкненняў з моладдзю ў Нантэры, 29 чэрвеня 2023 г. Фота: Christophe Ena / AP Photo

Паліцэйскія праходзяць міма спаленых аўтамабіляў падчас сутыкненняў з моладдзю ў Нантэры, 29 чэрвеня 2023 г. Фота: Christophe Ena / AP Photo

17-гадовы хлопец Наэль М., паводле папярэдніх звестак, алжырац па паходжанні, у аўторак быў спынены паліцэйскім патрулём за рулём аўтамабіля праз парушэнне правілаў і застрэлены.

Паліцыянты спачатку заявілі, што Наэль спрабаваў збіць іх, але на апублікаваным пазней і верыфікаваным агенцтвам AFP відэа здарэнне выглядае інакш.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Пасля гэтага ў ноч на сераду ў прыгарадах Парыжа ўспыхнулі беспарадкі. 

Абураныя дзеяннямі паліцыі пратэстоўцы будавалі барыкады, стралялі па паліцэйскіх феерверкамі і спалілі некалькі дзясяткаў аўтамабіляў. Паліцыя адказвала слезацечным газам.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Фота: Christophe Ena / AP Photo

На відэа, апублікаваных у сацыяльных сетках, відаць, як у сераду па ўсім Парыжы падпальвалі аўтамабілі і рабавалі крамы.

У ноч на чацвер беспарадкі працягнуліся. Па паведамленні AFP, уначы каля 20 маладых людзей, узброеных феерверкамі, напалі на турму ў Фрэсне.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Фота: Christophe Ena / AP Photo

У Нантэры, парыжскім прыгарадзе, дзе нарадзіўся Наэль, паліцыя была вымушаная адступіць пад напорам пратэстоўцаў, як паведамляе Le Monde.

Уначы пратэстоўцы па ўсім Парыжы нападалі на паліцэйскія ўчасткі, закідваючы іх феерверкамі.

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Фота: Christophe Ena / AP Photo

Асабліва вострай была сітуацыя вакол раёна Пабла Пікасо, дзе маладыя людзі выйшлі на вуліцы пасля захаду сонца і ўступілі ў сутыкненні з паліцыяй.

Сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй адбыліся таксама ў Лілі. На кадрах, размешчаных у сацсетках, відаць, як людзі ў ратушы прыгарада Монс-ан-Барэуль падпальваюць паперы і крэслы.

У горадзе Рэн каля 300 чалавек сабраліся, каб ушанаваць памяць юнака, некаторыя з іх запалілі вогнішчы, але былі разагнаныя паліцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?