Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал, аператыўнікі крымінальнага вышуку РАУС прарабілі велізарны аб'ём працы, каб выйсці на след зламыснікаў.

Высветлілася, што да крадзяжу маюць дачыненне трое жыхароў Нароўлі і 24-гадовы жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна, які прыехаў да іх пагасцяваць.

Мужчын звязвала адно — усе яны былі раней судзімыя. Брала ў гэтым удзел і 27-гадовая жанчына, жонка аднаго з іх.

Квартэт поўным складам позняй ноччу выехаў на раён, дзе і даставаў вечкі раней аблюбаваных люкаў. Удалося выдраць і два чыгунныя корпусы. Скрадзенае мужчыны здавалі скупшчыкам металу.

Кіраваў «аперацыяй» 63-гадовы пенсіянер, які толькі за апошнія два гады 31 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Палова з іх — за дробны крадзеж. У яго актыве парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і ПДР, невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання.

Ён быў раней асуджаны за крадзеж, учынены групай асоб, і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6