Лука Модрыч. Фота: «Рэал Мадрыд»

Лука Модрыч. Фота: «Рэал Мадрыд»

Футбольны клуб «Рэал» Мадрыд і Лука Модрыч дамовіліся пра прадаўжэнне кантракта гульца, які застаецца ў клубе да 30 чэрвеня 2024 года, як паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Харват перайшоў у «Рэал» у 2012 годзе. За адзінаццаць сезонаў, ён правёў 488 матчаў і выйграў 23 тытулы: 5 Лігі чэмпіёнаў, 5 клубных чэмпіянатаў свету, 4 Суперкубкі Еўропы, 3 чэмпіянаты Іспаніі, 2 Кубкі караля і 4 Суперкубкі Іспаніі. Прычым у мінулым сезоне ён згуляў за «Рэал» 51 матч, а ў фінале Лігі нацый адбегаў за зборную Харватыі ўсе 120 хвілін.

Лука — уладальнік сярэбраных медалёў чэмпіянату свету 2018 года і бронзавых 2022 года, уладальнік Залатога мяча ў 2018 годзе.

У верасні зорнаму харвату споўніцца 38 гадоў.

Чытайце таксама:

Капітан «Манчэстэр Сіці» пакінуў клуб

БАТЭ правядзе свой хатні матч Лігі чэмпіёнаў у Мезёкёвешдзе

Экс-зорка зборнай Іспаніі падаў у суд на ўрад. Патрабуе вялікія грошы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0