«Нармальна. Усіх узбадзёрылі», — гаворыць ён.

Дзе цяпер знаходзіцца Яўгеній Прыгожын, невядома.

Як сёння паведамілі расійскія медыя, крымінальная справа супраць яго не спыненая. Такім чынам, расійскія ўлады адмовіліся ад ключавага моманту дамовы з Прыгожыным, пасля якой быў спынены ўзброены мяцеж.

Рашэнне пра спыненне паходу на Маскву Прыгожын прыняў пасля перамоў, у якіх прымаў удзел Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў тады заявіў, што па выніках перамоў справа ў дачыненні Прыгожына спыняецца, байцы ПВК «Вагнер» вяртаюцца ў палявыя лагеры, а сам Прыгожын адпраўляецца ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Першае пасля вагнераўскага мяцяжу з'яўленне Шайгу на публіцы аказалася «кансервай». І вось пра што гэта можа сведчыць

Пасля працяглага маўчання прапагандыстка Сіманьян выказалася наконт мяцяжу вагнераўцаў

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1