Фота: eurohandball.com

Фота: eurohandball.com

Прыкра, што «Кельцы» вялі пасля першага тайма 15:13, у другім тайме нават адарваліся на тры мячы. Але «Магдэбург» здолеў зраўняць лік (26:26). А потым вырваць перамогу ў дадатковы час — 30:29.

Беларускі лінейны польскага клуба закінуў тры мячы. 

Год таму «Кельцы» таксама прайгралі фінал Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы па пенальці «Барселоне».

У 1980-я адным з наймацнейшых клубаў свету ў гандболе быў мінскі СКА. Клуб шэсць разоў выйграваў чэмпіянат СССР, тройчы выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, двойчы — Кубак уладальнікаў кубкаў.

З 2004 па 2015 год Сяргей Рутэнка шэсць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў: у складзе славенскага «Цэле», іспанскіх «Сьюдад-Рэала» і «Барселоны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?