Раман Абрамовіч. Фота: Martin Meissner, File / AP Photo

Раман Абрамовіч. Фота: Martin Meissner, File / AP Photo

Як адзначае выданне, Абрамовіч хоча, каб значная частка сродкаў дасталася расейцам, якія пацярпелі ад канфлікту, аднак Еўракамісія і ўлады Вялікабрытаніі не пагодзяцца на гэта як мінімум датуль, пакуль дзейнічаюць уведзеныя супраць Расіі санкцыі.

Агулам гаворка ідзе пра 2,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Крыніца газеты, блізкая да дабрачыннага фонду Абрамовіча, сказала: «Мы спадзяваліся, што грошы будуць пераведзеныя мінулым летам, пасля мы спадзяваліся на развіццё падзей у студзені. Цяпер мы спадзяёмся, што грошы пачнуць паступаць Украіне да таго, як да канца года зноў наладзяцца суровыя зімовыя ўмовы, але ў цяперашні час няма ніякіх гарантый, што гэта адбудзецца».

The Telegraph некалькі дзён таму пісаў, што ЕС і Вялікабрытанія не могуць дамовіцца, як больш мэтазгодна выдаткаваць сродкі: Брусель хоча скіраваць іх на доўгатэрміновае аднаўленне Украіны, Лондан — на дапамогу пацярпелым ад вайны. Абрамовіч, паводле звестак выдання, пры продажы клуба дамовіўся з уладамі Вялікабрытаніі, што грошы пойдуць на дапамогу «ўсім ахвярам канфлікту ва Украіне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?