Далей жанчына дастае з яго раздрукаваныя «рэкамендацыі па падсадцы матак» і пластыкавыя кантэйнеры з казуркамі ўсярэдзіне. 

Самкі пры гэтым, па словах дзяўчыны, пазначаныя чырвоным колерам (адценне залежыць ад таго, у якім годзе выведзеная матка, як расказала аўтарка роліка).

Карыстальнікі, якія пакінулі каментары пад відэа, не маглі не здзівіцца: няўжо пчол можна перасылаць у канвертах? Мабыць, для некаторых работнікаў аддзялення, адкуль Вольга забірала пасылку, гэта таксама стала адкрыццём. У адным з наступных ролікаў дзяўчына дадала: калі яна атрымлівала пчол, «уся пошта збеглася паглядзець».

Чытайце таксама:

Новы натхняльны трэнд — у тыктоку шырыцца мода на надзею

Перажыла 2022-гі дзякуючы памідорам. Нестандартнае хобі маладой актывісткі — саджанцы назвала Кандрат і Крапіва

«Палешукі сталі Хобсамі». Як беларусы адсылаюць сваё ДНК у Амерыку і шукаюць продкаў па тэстах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?