Расіянін, які назваўся Аляксандрам Быкавым (злева) падчас затрымання ў Івацэвічах. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Расіянін, які назваўся Аляксандрам Быкавым (злева) падчас затрымання ў Івацэвічах. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Адзін з расейцаў, затрыманых суботнім вечарам каля аднаго з гандлёвых цэнтраў Івацэвічаў, назваўся Аляксандрам Леанідавічам Быкавым.

Журналісты знайшлі ў сацыяльных сетках вонкава падобнага чалавека з такім імем, прозвішчам і імем па бацьку. 

Яму 41 год, ён з Санкт-Пецярбурга (дарэчы, аўтамабіль затрыманых, мяркуючы па нумарах, зарэгістраваны ў Ленінградскай вобласці).

28 красавіка 2023 года Аляксандр Быкаў падпісаў кантракт на два гады з расійскім Міністэрствам абароны.

Пасля гэтага радавога запасу Быкава залічылі стралком у батальёне 283-га палка 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Гэта злучэнне ўваходзіць у склад 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі.

Выпіска з загада аб падпісанні кантракта паміж Аляксандрам Быкавым і расійскім Міністэрствам абароны. Фота з профілю расіяніна ў сацыяльнай сетцы

Выпіска з загада аб падпісанні кантракта паміж Аляксандрам Быкавым і расійскім Міністэрствам абароны. Фота з профілю расіяніна ў сацыяльнай сетцы

Вядома, што 20-я гвардзейская агульнавайсковая армія ўваходзіць у склад рэгіянальнай беларуска-расійскай групоўкі войскаў. Імаверна, падраздзяленне Аляксандра Быкава знаходзіцца непадалёк ад Івацэвічаў, на Абуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне. Там пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну навучаюцца часткі расійскага кампанента рэгіянальнай групоўкі.

Як лічыць украінскі бок, пасля навучання на тэрыторыі Беларусі расійскія падраздзяленні вяртаюцца ў Расію і адтуль адпраўляюцца на вайну.

Вечарам 17 чэрвеня ў Івацэвічах скруцілі дваіх расіян, якія ехалі на аўто з літарай Z на шкле.

Пасля з'яўлення відэа ў сеціве ананімны тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, расказаў падрабязнасці затрымання. Паводле яго інфармацыі, сям'я ўжывала алкаголь, а з гулянкі вырашыла паехаць на сваім аўто.

Машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Расіяне не рэагавалі на папярэджанні і «атрымалі па поўнай праграме пратаколы не толькі за перадачу стырна і п'яную язду, але і за непадпарадкаванне». 

Чытайце таксама:

«Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б…» У Івацэвічах сілавікі выцягнулі людзей з машыны з Z-сімволікай і затрымалі ВІДЭА

Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле». Сілавікі апублікавалі сваё бачанне затрымання расіян на Z-машыне ў Івацэвічах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?